ПРЫГОДЫ КАБАСІ І БАКАСІ

Аднойчы, на сонечнай палянцы, маленькія парсючкі Кабася і Бакася сутыкнуліся з каварствам лясных драпежнікаў – Лісы і Вароны. Не паслухаўшы бацькоў, яны трапляюць у цяжкае становішча. Падманутая новымі ”сябрамі”, Бакася ідзе шукаць чароўнае месца, лясны вырай. Ей пагражае смяротная небяспека!  Кабася, даведаўшыся пра гэта,- спяшаецца ёй на дапамогу… Пераадолеўшы ўсе небяспекі, героі прыходзяць да высновы, што кожны можа памыліцца, але толькі сапраўдны сябар дапаможа выправіць памылку і разам знайсці выйсце з самых складаных становішчаў.

Гэта захапляльная гісторыя пра тое, як важна слухацца  сваіх бацькоў, быць пільным і асцярожным з незнаемымі, чуйным да чужой бяды; гісторыя пра сапраўднае сяброўства і ўзаемадапамогу.

Аўтар : Я. Конеў

Рэжысёр-пастаноўшчык: І. Казакоў

Мастак:  М. Запаскін

Кампазітар: А. Баль

Прэм’ера – 28 кастрычніка 2017 г.

Працягласць спектакля  45  хвiлiн.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фотографии предоставлены Игорем Богомазовым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *