Пасля доўгага перапынку – зноў на сцэне!

Сябры!  13 сакавіка ў 18:00 запрашаем вас на монаспектакль “Сіняя-сіняя” (16+) паводле аднайменнага апавядання класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

“25-га ліпеня 1880 года. Вялікая паўночная Сахара. Іх засталося толькі двое: маленькая дзяўчынка Джаміля і Пятрок Ясюкевіч, былы паўстанец, былы беларус, былы чалавек. Чалавек без ежы, без вады, без Радзімы”.

Гісторыя-казка пра Радзіму-Рай, гісторыя страты і здабывання, любові і смутку. Прыгожая, паэтычная і шчымлівая…

Пастановачная група:
Рэжысёр – Ігар Казакоў;
Музыка – Аляксандр Літвіноўскі;
Мастак – Таццяна Нерсісян
Дзеючыя асобы:
Пятрок Ясюкевіч – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (71-30-15). Таксама даступны сэрвіс куплі квіткоў анлайн.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *