З 28 лістапада па 3 снежня ў Бабруйску пройдзе дзявяты Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча.
Сярод удзельнікаў – прафесійныя тэатральныя калектывы з розных гарадоў Беларусі. Назва фестывалю пацвярджае той факт, што праграма яго складаецца са спектакляў паводле твораў беларускіх драматургаў. У конкурснай праграме прымуць удзел 11 спектакляў.
2 снежня (12:00), ў рамках фестываля, адбудзецца паказ спектакля Магілёўскага абласнога тэатра лялек “Чалавек, заставайся чалавекам!” (12+). Спектакль створаны па матывах апавядання В.Быкава “Адна ноч”, рэжысёр-пастаноўшчык – Марыя Гуцава.
Да сустрэчы на фестывале! Чакаем усіх аматараў тэатра!