Авантурная камедыя
«О тож былі паны! Колькі гузоў пазараблялі на свае голавы! І ўсё праз фанабэрыю, прагавітасць, недарэчныя дзівацтвы. Не дзіўна, што гаспадарка ў абодвух зышлася на нішто — ні курчаці, ні парасяці, ні хлеба, а ні каліва. Засталася на дваіх адна ўбогая хацінка, партрэты продкаў ды невялічкая дзялянка рэпы на агародзе.»
Такімі словамі пачынаецца спектакль-авантура, аб жыцці двух шляхцюкоў, якія сталі закладнікамі сваіх амбіцый. Каб не загінуць яны павінны зрабіць які-небудзь добры ўчынак. Ці дазволіць ім гэта іх гонар..?
Аўтары – Пятро Васючэнка, Сяргей Кавалёў
Рэжысёр – Ігар Казакоў
Мастак – Людміла Скітовіч
Кампазітары – Леанід Паўлёнак, Аляксандра Даньшова
Для падлеткаў і дарослых.
Працягласць — 1 гадзіна.
Выступления в средствах массовой информации о спектакле, режиссере, актерах:
«Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» // www.mogilev.by. 27 июля 2012.
Мацкела Л. Авантуры на “Другой сцэне” // Культура. 11 августа 2012.
Булова Е. Волшебный замок Игоря Казакова // Культура. 11 августа 2012.
III FESTIWAL TEATRALNY ODE // Могилевские ведомости. 16 июля 2012.