Містыка-рамантычная гісторыя ў дзвюх дзеях для падлеткаў і дарослых па матывам аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча.
Захапляючая гісторыя пра каханне, нянавісць і іншыя страсці людскія. Наш герой, які падарожнічае ў прасторы ХІХ стагоддзя, па волі лёса сустракае сваю будучыню і неўзабаве трапляе ў асяродак з сярэднявечным мысленнем, у колазварот нястрымных дзікіх жарсцей.
Аўтар – Уладзімір Караткевіч
Літаратурна-сцэнічная версія і пастаноўка – Вячаслаў Корнеў
Мастак – Галіна Ігнацьева
Музычнае афармленне – Анжэла Дамахоўская
Анімацыя – Ігар Маліноўскі
Для падлеткаў і дарослых.
Працягласць спектакля – 80 хвілін.


