Сярэдневяковая драма ў чатырох частках.
“Драма неверагодная” – гэта сумесная работа польскага тэатра “Унія Тэатр Немагчымы” і Магілеўскага тэатра лялек. Рэжысерам выступіў Марэк б.Хадачыньскі. Спектакль пастаўлены па творы, які ў 1879 годзе напісаў французскі драматург Луі Лемерсье дэ Нэвіль (Louis Lemercier de Neuville).
У цэнтры сюжэта сярэдневяковай драмы – няшчаснае каханне беднага рыцара і багатай спадчынніцы. Гэта класічная пастаноўка дзе ёсць пальчаткавыя лялькі і жывая музыка. Спектакль для дарослых.
Аўтар — Луі Лемерсье дэ Нэвіль
Інсцэніроўка і рэжысура — Марэк б.Хадачыньскі
Сцэнаграфія — Аліцыя Хадынецка-Куберска
Музыка — Марэк Жураўскі
Вакальная падрыхтоўка — Анжэла Дамахоўская
Тэксты песень Трубадура, Адалінды, Ката — Крысціна Жухоўска
Выступления в средствах массовой информации о спектакле, режиссере, актерах: