Прэм’ера адбылася!

26 чэрвеня адбылася прэм'ера спектакля "Чалавек, заставайся чалавекам!" ў пастаноўцы Марыі Гуцавай.

Спектакль па матывах апавядання «Адна ноч» В. Быкава – гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе, гэта даследаванне складаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не смерці.

Наступныя паказы адбудуцца 27 чэрвеня ў 18:00, а таксама 4 i 11 лiпеня.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *