«Сіняя-сіняя» на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Спектакль «Сіняя-сіняя» будзе паказаны на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Дата паказу — 20 мая, 19:00

Спектакль пастаўлены па матывах апавядання «Сіняя-сіняя» класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Створаны пры падтрымцы Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

…25-га ліпеня 1880 года. Вялікая паўночная Сахара. Іх засталося толькі двое: маленькая дзяўчынка Джаміля і Пятрок Ясюкевіч, былы паўстанец, былы беларус, былы чалавек. Чалавек без яды, без вады, без Радзімы…
Для таго каб адцягнуць увагу дзяўчынкі ад пакут з-за смагі, Пятрок распявадае гісторыю-казку пра сваю Радзіму-Рай «Сінюю-сінюю», гісторыю страты і здабывання. Час і прастора распадаюцца. З’яўляюцца і блытаюцца выявы мінулага і міражы, ствараючы мазаіку сцэн. Знаходзячыся паміж галюцынацыяй і фізічнай рэальнасцю, Пятрок спрабуе рэканструяваць падзеі свайго жыцця, каб лепш усвядоміць іх. Але спробы пастаянна разбіваюцца бязлітасным ворагам – пяском, які ўсё больш захоплівае іх у палон.

Пастановачная група:

Рэжысёр – Ігар Казакоў;
Музыка – Аляксандр Літвіноўскі;
Мастак – Таццяна Нерсісян
Дзеючыя асобы:

Пятрок Васюкевіч – Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц.

Прэм’ера: 9 снежня 2016 г.
Ўзроставыя абмежаванні: 16+

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *