Восеньскія гастролі тэатра.

Магілёўскі абласны тэатр лялек да канца 2022 года плануе шэраг гастроляў у Беларусі і за мяжой.
Так, 29 і 30 верасня адбудуцца гастролі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
У Мінску будуць прадстаўлены наступныя пастаноўкі:

 

29 верасня (19:00) – “Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага і Заблоцкага”, рэж. Ігар Казакоў;

30 верасня (19:00) – “Сіняя-сіняя”, рэж. Ігар Казакоў.

У кастрычніку тэатр правядзе абменныя гастролі з Смаленскім абласным тэатрам лялек імя Д. Н. Свяцільнікава.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *