26 чэрвеня ў 18:00 запрашаем на прэм’еру спектакля па матывах апавядання В.Быкава “Адна ноч”.
Вялікая Айчынная вайна. Савецкі салдат Іван Валока, ратуючыся ад нямецкіх бамбардзіровак, падае ў падвал разбуранага дома. Воляй выпадку разам з ім пад заваламі аказваецца і паранены нямецкі салдат, якому патрэбна дапамога. Перад Іванам устае дылема: выканаць абавязак вайскоўца і забіць ворага, ці дапамагчы параненаму чалавеку? Іван вырашае заставіць жыццё немцу. Аб’яднаныя агульнай бядой, героі спрабуюць знайсці выйсце з падвала, але, вызваліўшыся, ізноў ператвараюцца ў ворагаў.
Спектакль “Чалавек, заставайся чалавекам!” – гэта спроба разабрацца ў дваістай чалавечай прыродзе і ў тых сілах, якія накіроўваюць нас. Гэта даследаванне складаных і супярэчлівых рухаў чалавечай душы, якая апынулася ў жорсткіх умовах вайны, яе здольнасці супраціўляцца і захоўваць у сабе часціцу той вялікай сілы, якая стварыла нас для дабра і жыцця, а не смерці.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Марыя Гуцава
Мастак-пастаноўшчык: Лідзія Малашэнка
Музычнае афармленне: Сабіна Пятроўская, Ала Шаранкова, Максім Кошалеў
Узроставыя рэкамендацыі: 12+
Квіткі можна набыць у касе тэатра або забраніраваць па тэлефоне 8 (0222) 71-30-15. Таксама даступны сэрвіс куплі квіткоў анлайн.
Как купить или забронировать билет через интернет
Здравствуйте. Билеты на спектакли можно приобрести в кассе театра или в интернете, используя сервис покупки билетов онлайн: на сайте нашего театра — http://www.teatrkukol.by, а также на сайте информационно-развлекательного портала https://24afisha.by и https://bycard.by/. Забронировать билет можно пол телефону 71-30-15.