Запрашаем на прэм’еру!

Запрашаем на прэм’еру спектакля па матывах народнага падання і паэмы Я. Купалы “Магіла льва”.

Хто мы і куды зараз ідзем? Ці ведаем, ці памятаем гісторыю сваёй зямлі? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, звярнуцца да гісторый з жыцця нашых продкаў: іх кемкасць захавала дзеля нас шмат дзіўных весцяў. Адна з іх – паданне пра легендарнага асілка Машэку, якога здрада ператварыла ў раз’юшанага у адносінах да нясправядлівасці льва.

Пасля смерці Машэкі, яго высокую магілу ў народзе назвалі “Магілай льва”. А потым на гэтым месцы вырас горад, які зараз носіць назву Магілёў.

Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на першую прэм’еру новага сезона.

Квіткі можна набыць у касе тэатра або забраніраваць па тэлефоне 8 (0222) 32-26-47. Таксама даступны сэрвіс куплі квіткоў анлайн.

  • Калі: 29 лістапада, 18:30
  •            30 лістапада, 18:30
  •            01 снежня, 18:30
  • Узроставае абмежаванне: “14+”
  • Кошт білета: 12 руб.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *