Запрашаем на спектакль!

Сёння ў рамках Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «Март-кантакт», на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек, адбудзецца паказ спектакля па матывах народнага падання і паэмы Янкі Купалы “Магіла льва” (16+)
Хто мы і куды зараз ідзем? Ці ведаем, ці памятаем гісторыю сваёй зямлі? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, звярнуцца да гісторый з жыцця нашых продкаў: іх кемкасць захавала дзеля нас шмат дзіўных весцяў. Адна з іх – паданне пра легендарнага асілка Машэку, якога здрада ператварыла ў раз’юшанага ў адносінах да нясправядлівасці льва. Пасля смерці Машэкі, яго высокую магілу ў народзе назвалі “Магілай льва”. А потым на гэтым месцы вырас горад, які зараз носіць назву Магілёў.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Марыя Гуцава
Мастак-пастаноўшчык: Віталій Шухман
У спектаклі занятыя: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц, Кацярына Жылінская, Максім Кошалеў, Паліна Лаўрова, Валерыя Вырвіч.
Пачатак: 17:30

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *