“М.@rt.кантакт”. Спектакль «Локіс».

21 сакавіка (17:00), ў рамках Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума “М.@rt.кантакт”, на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек пройдзе паказ спектакля Гродненскага обласнога тэатра лялек “Локіс” (16+).

Па старой ліцвінскай легенде, існуюць у гэтым месцы мядзведзі-пярэваратні. Чалавек, які ператвараецца ў мядзвездя, не ведае пра свае здольнасці і не памятае, што здарылася з ім ноччу.

Прафесар Вітэнбах прыяжджае ў Літву, каб сабраць ліцвінскія і жамойцкія паданні, і натыкаецца на легенду пра пярэваратняў. Гісторыя сям’і графа Шэмета таксама поўніцца дзіўнымі легендамі. Ці існуе пярэварацень – «Локіс» насамрэч?

П’еса Сяргея Кавалёва вас здзівіць, нават калі Вы чыталі паданне «Локіс» Праспэра Мэрымэ. Сюжэт, напісаны ім, ператвараецца ў неадназначны дэтэктыў. Якое тлумачэнне выбярэце Вы? І якая з гэтых версій страшней: містычная ці рацыянальная?

Спектакль-лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2021.

Прэм’ера – 31 сакавіка 2021
Працягласць – 1 час (без антракту)

Аўтар – Сяргей Кавалёў
Пастаноўка і музычнае афармленне – Алег Алегавіч Жугжда
Сцэнаграфія і лялькі – Ларыса Мікіна-Прабадзяк
Харэаграфія – Дар’я Іванова

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *