Аднойчы, на сонечнай палянцы, маленькія парсючкі Кабася і Бакася сутыкнуліся з каварствам лясных драпежнікаў – Лісы і Вароны. Не паслухаўшы бацькоў, яны трапляюць у цяжкае становішча. Падманутая новымі ”сябрамі”, Бакася ідзе шукаць чароўнае месца, лясны вырай. Ей пагражае смяротная небяспека! Кабася, даведаўшыся пра гэта,- спяшаецца ёй на дапамогу… Пераадолеўшы ўсе небяспекі, героі прыходзяць да высновы, што кожны можа памыліцца, але толькі сапраўдны сябар дапаможа выправіць памылку і разам знайсці выйсце з самых складаных становішчаў.
Гэта захапляльная гісторыя пра тое, як важна слухацца сваіх бацькоў, быць пільным і асцярожным з незнаемымі, чуйным да чужой бяды; гісторыя пра сапраўднае сяброўства і ўзаемадапамогу.
Аўтар : Я. Конеў
Рэжысёр-пастаноўшчык: І. Казакоў
Мастак: М. Запаскін
Кампазітар: А. Баль
Прэм’ера – 28 кастрычніка 2017 г.
Працягласць спектакля 45 хвiлiн.
Фотографии предоставлены Игорем Богомазовым.